АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Уладзімір Зяленскі і Том Круз паразмаўлялі ў Кіеве пра кіно

У Кіеве ў офісе прэзідэнта адбылася сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Тома Круза, знакамітага амерыканскага акцёра, кінарэжысёра і прадзюсара.

 Круз прыехаў ва Украіну, каб выбраць месца для здымкаў свайго новага праекта.

У офіс прэзідэнта Том Круз трапіў на запрашэнне Уладзіміра Зяленскага. Зяленскі распавёў Крузу пра свой досвед працы ў кіно. Таксама ён падкрэсліў, што ва Украіне нядаўна прынялі закон пра кампенсацыі замежнікам, якія здымаюць на ўкраінскай зямлі свае фільмы, інфармуе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.

euroradio.fm
13:13 01/10/2019


Загрузка...
Загрузка...