АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Зянон Пазняк: Мы выканалі толькі тры з чатырох пунктаў па выратаванні нацыі

У 1989 годзе ў Менску адбыліся адразу ж дзве Чарнобыльскія акцыі – у красавіку і ў верасні. 26 красавіка прайшла «Гадзіна смутку і маўчання» на Плошчы Леніна. А ў верасні 1989 года адбыўся першы «Чарнобыльскі шлях».

Гэтыя падзеі ў студыі «Белсату» узгадвае легенда палітыкі тых часоў – Зянон Пазняк.

«Тады была прынятая праграма «Чарнобыльскі шлях» – праграма выратавання нацыі. У ёй былі чатыры галоўныя пункты: даць інфармацыю народу, прааналізаваць гэтую інфармацыю і паказаць небяспеку [наступстваў на ЧАЭС], пакараць вінавайцаў, стварыць заканадаўства для выратавання нацыі. Былі выкананыя тры пункты», – распавёў у жывым эфіры Зянон Пазняк.

08:28 01/10/2019


Загрузка...
Загрузка...