АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Галоўны рэдактар «БелГазеты» вылучаны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад БСДГ

Галоўны рэдактар «БелГазеты» Кірыла Жываловіч вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».

Як паведамляе сайт БАЖ са спасылкай на БелаПАН, вылучэнне адбылося 28 верасня ў Мінску на VIII з'ездзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Жываловіч мае намер балатавацца па Свіслацкай выбарчай акрузе №94 у Мінску.

Па Свіслацкай выбарчай акрузе таксама балатуецца дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі.

09:53 30/09/2019


Загрузка...
Загрузка...