АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка ляціць у Арменію

30 верасня Аляксандр Лукашэнка ляціць у Арменію. Як інфармуе БЕЛТА, у Ерэване беларускі кіраўнік возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. 

Як вядома, у яго ўваходзяць кіраўнікі Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Арменіі. У Лукашэнкі будзе магчымасць паразмаўляць з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

У парадку дня ерэванскай сустрэчы пазначаны пытанні фінансавай палітыкі, эканамічнага ўзаемадзення, энергетыкі і міжнароднай дзейнасці. Анансуецца, што кіраўнік Беларусі ў сваім выступе будзе гаварыць пра сваё бачанне далейшага развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза.

Працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі працягнецца два дні.

09:04 30/09/2019


Загрузка...
Загрузка...