АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Якія праўладныя партыі прадставяць сваіх кандыдатаў у дэпутаты?

Згодна з календарным планам з 8 верасня па 7 кастрычніка ўключна праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, у тым ліку ад палітычных партый.


Усяго ў Беларусі існуе 15 палітычных партый, семь з якіх падтрымліваюць дзеючую ўладу. Але традыцыйна толькі частка з іх вылучае сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

Так, падчас парламенцкіх выбараў шостага склікання толькі тры партыі вылучалі сваіх членаў “спісамі”: Беларуская патрыятычныя партыя – 18, Камуністычная партыя Беларусі – 52, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці – 20.

Рэспубліканская партыя, Беларуская аграрная партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, ў папярэдніх выбарах у Палату прадстаўнікоў не ўдзельнічалі.

На 10 гадзін 27 верасня ЦВК зарэгістравала восем членаў Камуністычнай партыі Беларусі: па два - у Мінску, Мінскай і Магілёўскай вобласцях, па адным - у Брэсцкай і Гродзенскай вобласцях.

Пры гэтым на сайце Камуністычнай партыі ад 14 верасня адзначаецца, што на першым яе паседжанні XIII З’езда былі вызначаныя задачы партыі ў парламенцкай выбарчай кампаніі, вылучаныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад яе, аднак прынятыя пастановы і інфармацыя пра вылучаных кандыдатаў будзе апублікаваная пазней.

elections2019.spring96.org
13:26 28/09/2019


Загрузка...
Загрузка...