АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

«Спакойна, Маша [Васілевіч], я — Маслоўскі. І ты не будзеш дэпутатам»: блогеры кінулі выклік «Міс Беларусь»

 
43-гадовы блогер і айцішнік Мікалай Маслоўскі вырашыў кінуць выклік «Міс Беларусь» Марыі Васілевіч. Маслоўскі вылучыўся кандыдатам па Кальварыйскай акрузе №104.

«Спакойна, Маша [Васілевіч], я — Маслоўскі. І ты не будзеш дэпутатам»: блогеры кінулі выклік «Міс Беларусь»
Яго падтрымліваюць іншыя папулярныя ютуб-блогеры: Аляксандр Кабанаў, Сяргей Пятрухін, Арцём Шапараў, Павел Спірын, Сяргей Ціханоўскі. Усе яны плануюць правесці пікет ля «Кароны» на Кальварыйскай 26 верасня ад 14 да 22 гадзіны.

Хто такі гэты Мікалай Маслоўскі? «Я прафесійны айцішнік, у мяне дзве вышэйшыя адукацыі: эканамічная (інжынер-эканаміст) — БНТУ, і інжынер-праграміст — БДУ. Працаваў эканамістам на заводзе халадзільнікаў пару гадоў, потым сышоў на аўтаматызацыю буйнога бізнэсу: «Газпрам», «Раснафта», «Расатам», «Сібнафта»,

шмат-шмат усякіх праектаў. Я працаваў у EPAM галоўным спецыялістам па аўтаматызацыі. Я дастаткова круты айцішнік. На гэты момант я індывідуальны прадпрымальнік, вырашыў нікуды не з’язджаць з краіны, хаця магчымасцяў хапае», — сказаў ён «НН».

«У палітыку я палез не таму, што хачу быць народным абраннікам і хачу рэгалій, хаця ў мяне вялікія задумы. З дапамогай блогераў вырашыў выказаць пратэст супраць нашай прыгажуні народнай Марыі Васілевіч.

Патрэбна прыцягваць інтэрнэт, СМІ, лозунг мусіць быць прыкладна такі: «Спакойна, Маша, я — Маслоўскі, і ты не будзеш дэпутатам».
Для Маслоўскага Кальварыйская акруга родная. «Мы адразу вырашылі пракаціць Машу, бо гэта ніякі кандыдат, яна пачынае сваю дзейнасць з выкарыстоўвання адміністрацыйнага рэсурсу. На гэты момант сабрана ўжо 400 подпісаў. Але як кажа мой сябра Кабанаў, нават калі збяром 1500 подпісаў, то можа «аказацца» 998 сапраўдных. Заўсёды можна ж націснуць на кагосьці».

Падзяліўся імаверны кандыдат і сваімі ўражаннямі ад размоваў з людзьмі. «Мы ўжо пагаварылі з 800 людзьмі. Мабыць, сустрэлі толькі чалавек 5-6, якія топяць за гэтую ўладу, астатнія незадаволеныя, хочуць перамен. Працэнтаў 20% гатовыя ставіць подпісы, астатнія баяцца. Чалавек 15 сказалі, што іх папрасілі паставіць подпісы за Машу і яны будуць за яе галасаваць».

Хто Маслоўскі паводле сваіх палітычных перакананняў? «Я беспартыйны. Па перакананнях я лібертарыянец. Мой прынцып — жыві сам і не перашкаджай іншым. Актыўна падтрымліваю я біткойны, зашыфраваныя электронныя пошты і мэсэнджары. Я вельмі не люблю, калі дзяржава ўлазіць у асабістае жыццё чалавека. Я выступаю за захаванне прыватнай інфармацыі. Блогерам стаў пасля маршу дармаедаў два гады таму, калі людзей падзялілі на два лагеры».

nn.by
13:14 25/09/2019


Загрузка...
Загрузка...