АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ганна Канапацкая сабрала неабходную 1000 подпісаў за сваё вылучэнне

Ініцыятыўная група Ганны Канапацкай сабрала неабходную тысячу подпісаў за яе вылучэнне кандыдаткай у дэпутаты на парламенцкіх выбарах. 


Пра гэта Канапацкая паведаміла ў сваім акаўніце ў Фэйсбуку. Яна дадала, што збор подпісаў яшчэ будзе працягвацца. 

Апазіцыйная дэпутатка парламента вылучаецца па Кастрычніцкай акрузе Мінска №97. 

Па словах Канапацкай, яна разлічвала, што подпісы за вылучэнне ўдасца сабраць хутчэй. "Прыкладна палова кватэраў падчас абыходу былі пустымі", — тлумачыць палітык павольныя тэмпы збору подпісаў. 


10:13 24/09/2019


Загрузка...
Загрузка...