АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ганна Бонд заяўляе, што ідзе на выбары ў парламент з “цыркавой праграмай”

Тэлевядоўца і блогерка Ганна Бонд заяўляе, што сабрала подпісы для вылучэння сваёй кандыдатуры ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і будзе балатавацца па Шабаноўскай выбарчай акрузе №91 у Мінску.




Як паведалмяе Еўрарадыё, такую навіну яна пакінула на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. У допісе Ганна дзякуе ўсім, хто пакінуў подпісы ў яе падтрымку, і знаёміць выбаршчыкаў з тэзісамі праграмы, у аснову якой лёг “жыццёвы і цыркавы досвед”.

Сярод іншага Ганна Бонд будзе дамагацца “кожнай вавёрцы (саміцы чалавека) арэшкаў (самцоў чалавека) у дастатковай колькасці", а яшчэ выдзялення сродкаў для падрыхтоўкі кожнага жыхара акругі да ўдзелу ў Міжкантынентальным заплыве праз Басфор.

“Цыркавая і дэпутацкая практыка паказалі пэўнае падабенства —  чаканні гледачоў у цырку і жыхароў акругі адзіныя. Таму галоўны прынцып маёй працы —  Кіраванне народа, воляй народу, на карысць народу”, —  піша вядоўца.

У спісе інцыятыўных груп па зборы подпісаў за кандыдатаў па Шабаноўскай акрузе ніякіх згадак пра Ганну Бонд няма.

13:06 22/09/2019


Загрузка...
Загрузка...