АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лідару АГП вынеслі папярэджанне за пікет памяці

За пікет памяці, які прайшоў падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдата, лідара Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова выклікаюць у акруговую камісію. Аб гэтым паведамляецца ў фэйсбуку партыі. Ён павінен з'явіцца 18 верасня а 17.00.


На акруговай камісіі лідару АГП вынеслі папярэджанне, паведамляе партыя. Мікалай Казлоў вёў стрым з пасяджэння.

Пікет прайшоў 16 верасня, у дзень 20-годдзя са дня знікнення сябра Палітрады АГП Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага.

На пікет прыйшоў прадстаўнік камісіі з папярэджаннем. На яго думку, подпісы трэба збіраць без падобных заяваў. Лідэр АГП Мікалай Казлоў збірае подпісы за сваёй вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105 у Мінску.

08:40 20/09/2019


Загрузка...
Загрузка...