АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка патлумачыў, навошта жанчыны ў парламенце: Мужыкі тады не скачуць, не бегаюць

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што каля 30-35% цяперашняга складу Палаты прадстаўнікоў зноў павінны пазмагацца за дэпутацкі мандат. 

Гэта, падкрэсліў ён, дапаможа захаваць пераемнасць у беларускім парламенце. «У адваротным выпадку прыйдуць абсалютна новыя людзі і іх трэба будзе паўтара года вучыць. Пажадана гэта ядро ​​цяперашняга парламента захаваць», — сказаў кіраўнік дзяржавы на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, піша БелТА

На яго думку, трэба падтрымліваць і жанчын, якія вылучаюць свае кандыдатуры. «Мы ўжо пераканаліся: траціна у парламенце жанчын — гэта стабільны парламент. Мужыкі не дурэюць там, не скачуць, не бегаюць — сорамна перад жанчынамі. Гэта вельмі моцны фактар, які стабілізуе ў любым грамадстве», - звярнуў увагу кіраўнік краіны. 


14:50 16/09/2019


Загрузка...
Загрузка...