АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка распавёў, якім павінен быць новы парламент

Парламент павінен прадстаўляць усе пласты беларускага грамадства. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, піша БелТА.



«Будучы парламент павінен быць лепшы за гэты. Калі будзе такі ж ці горшы, значыць няма развіцця. Таму, не ў крыўду дэпутатам сказана, павінны прыйсці людзі лепшыя, якія, калі гэта трэба будзе, павядуць рэспубліку наперад», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што парламент павінен прадстаўляць усе пласты беларускага грамадства: ад моладзі да пажылых людзей. На думку кіраўніка дзяржавы, прафсаюзныя і грамадскія арганізацыі, партыі павінны вылучыць у парламент сваіх кандыдатаў і адстойваць іх.

«Калі ў нас існуюць сапраўдныя апазіцыйныя партыі — і яны павінны вылучаць сваіх кандыдатаў і абараняць іх у ходзе перадвыбарнай кампаніі.



11:42 16/09/2019


Загрузка...
Загрузка...