АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Прызёр Алімпіяды Вадзім Дзевятоўскі больш не будзе дэпутатам Палаты

Срэбраны прызёр Алімпіяды-2008 у кіданні молата Вадзім Дзевятоўскі не збіраецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты на гэтых парламенцкіх выбарах.

Пра гэта Вадзім паведаміў у размове з карэспандэнтам «НН».

«Маю намер засяродзіцца на працы ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, якую я ўзначальваю. Мэта — падрыхтоўка да Алімпіяды-2020», — сказаў Дзевятоўскі. Адзначым, што спартсмен размаўляў на добрай беларускай мове.

Вадзім Дзевятоўскі быў дэпутатам па Наваполацкай выбарчай акрузе №26, адкуль ён родам. Прычым у парламент Дзевятоўскі абіраўся двойчы — у 2012 і 2016 гадах.

У 2014 годзе Дзевятоўскі быў абраны кіраўніком Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, летась яго пераабралі.


17:31 11/09/2019


Загрузка...
Загрузка...