АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

$ 8000 у месяц: сербскія сябры Лукашэнкі ўжо трэці год здаюць катэдж у "Драздах"

Двухпавярховы жылы дом з цокалем, тэрасай і альтанкай у прэстыжным раёне Вяснінка («Дразды-2») плануюць здаваць за 16 732 рублёў на месяц — гэта $8000.

 Такая абвестка з'явілася на партале нерухомасці realt.by. Катэдж быў пабудаваны ў 2013 годзе, яго агульная плошча складае каля 700 метраў.

Дом пакуль што стаіць пусты, але, як абяцае прадавец, «будзе цалкам укамплектаваны мэбляй і бытавой тэхнікай пад госця».

Катэдж здае сям'я сербскіх бізнэсменаў Карычаў. Некалі яны займелі зямлю ў Драздах, але пасля атрымалі яшчэ і ўчастак пад забудову пасёлка на вуліцы Станюты. Таму першы дом і стаіць пустым.

Суседзі Карычаў — старшыня КДБ Валер Вакульчык і былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. 



nn.by
12:34 11/09/2019


Загрузка...
Загрузка...