АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка падарыў сакратару Савета бяспекі Расіі Патрушаву дасье КДБ на яго

Кіраўнік Беларусі сустрэўся з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

"Думаю, нам з Вамі ёсць пра што пагаварыць, тым больш што нядаўна прэм'еры сустракаліся ў Маскве па распрацоўцы і рэалізацыі дамовы аб саюзнай дзяржаве. Мы спрабуем выйсці на тое, на што можам на дадзеным этапе. Але добра, што мы з Уладзімірам Уладзіміравічам ў Піцеры выразна адказалі на ўсе пытанні і паставілі задачы ўрадаў, у якім кірунку нам тут перад варта рухацца”, — адзначыў беларускі лідар.
 
Лукашэнка падкрэсліў, што ў візіце Патрушава няма ніякай “надзвычайшчыны”, але ён будзе карысным “для далейшага руху ў беларуска-расійскіх адносінах”.
 
“Надзвычайшчыны быць не можа, таму што, нягледзячы на шэраг пытанняў, нават адчувальных, дай бог, каб іншыя дзяржавы мелі адзін з адным такія адносіны, якія маюць сёння Беларусь і Расія, — заявіў Лукашэнка. — Таму тут ніякай канспіралогіі нават быць не можа".
 
У сваю чаргу Патрушаў дадаў, што праца расійскага і беларускага саветаў бяспекі вядзецца “на планавай аснове, эфектыўна і прадуктыўна.
 
“Я ўпэўнены, што так будзе і далей”, — рэзюмаваў расійскі чыноўнік.
 
Падчас сустрэчы Лукашэнка прэзентаваў Патрушаву падарунак — дасье аб службе і працы расійскага чыноўніка ў Беларусі ў часы Савецкага Саюза.
 
“Адрасы, паролі, яўкі — усё тут. Але дзіўна: “касякоў” ніякіх не заўважана ў тыя гады, таму і сталі вялікім чалавекам”, — дадаў кіраўнік Беларусі.

14:37 10/09/2019


Загрузка...
Загрузка...