АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Нявеста палітвязня Паліенку: Дзмітрый прапануе распісацца ў СІЗА на Валадарскага

Дата пачатку судовага працэсу «па справе Паліенку» яшчэ не прызначаная.

Нагадаем, што экс-палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Дата судовага пасяджэння па “справе Паліенкі” да гэтага часу не прызначана, хаця пракуратура перадала справу ў суд яшчэ 12 жніўня.

“Ад Змітра прыходзяць лісты, але нярэдка з затрымкай, – кажа Наста. – Таму ў адзін дзень магу атрымаць адразу некалькі лістоў. Цэнзура нядрэнна працуе, Зміцер піша, што прымушаюць перапісваць некаторыя лісты, каб на волю патрапіла толькі “правільная” інфармацыя. Мае лісты таксама да яго прыходзяць толькі праз некалькі тыдняў, хаця я іх адпраўляю з Галоўпаштампта, і яны за дзень павінны даходзіць”.

У лістах актывіст выказвае меркаванне, што яму дадуць 6 гадоў зняволення, хаця гэта, напэўна, найбольш аптымістычны прагноз, бо пагражае і 10 гадоў. Рыхтуецца да зняволення ва ўмовах строгага рэжыму.

“І нават у такой сітуацыі мы вырашылі пажаніцца, – дадае дзяўчына. – Пра гэта ведае пакуль толькі мая мама, сказала мне: “Нечага падобнага я ад цябе і чакала”. А бацьку пакуль баюся расказваць. Ён зараз хварэе, знаходзіцца ў лякарні, таму не хачу яму дадаваць дадатковыя клопаты і пакуты.

Спачатку мы хацелі ў калоніі пажаніцца, але ўчора я атрымала ліст ад Зміцера, у якім ён піша, што ў яго жаданне, каб мы распісаліся ў сталічным СІЗА на Валадарскага. Хацелі яшчэ да суда там пажаніцца, але следчы забараніў гэта зрабіць, бо, маўляў, я ў якасці сведкі праходжу са Змітром па адной справе”.

Зараз Зміцер Паліенка ўсё роўна хоча “згуляць вяселле” ў СІЗА, бо нават пасля заканчэння суда і вынясення прысуду ён яшчэ будзе каля дзесяці дзён знаходзіцца ў ізалятары.

“Шчыра кажучы, нават і не ведаю, ці варта так спяшацца, – адзначае Наста. – Калі будзе абвінаваўчы прысуд, то мне падаецца, што роспіс лепш арганізаваць у калоніі, тым больш, што там маладым яшчэ і трое сутак можна правесці разамі”.

Як Наста ўяўляе сабе святочную цырымонію?

“Вясельнай сукенкі з фатой, як у прынцэсы, у мяне дакладна не будзе, – кажа яна. – Не тая абстаноўка”.

palitviazni.info
18:12 09/09/2019


Загрузка...
Загрузка...