АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Пяскоў расказаў, чаму Пуцін не сустракаў удзельнікаў абмену з Украінай

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выканаў сваю ролю ў працэсе абмену зняволенымі  паміж Расіяй і Украінай.

 Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне аб тым, чаму Пуцін не сустрэў удзельнікаў абмену ў маскоўскім аэрапорце, як гэта зрабіў у Кіеве прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, паведамляе "Новая газета".

"У цэлым гэта не прэрагатыва кіраўніка дзяржавы. Кіраўнік дзяржавы сваю частку шляху прайшоў, каб гэты абмен змог адбыцца. І гэта з'яўляецца галоўным, а не прыезд ці не прыезд у аэрапорт", — заявіў Пяскоў агенцтву ТАСС.

На думку Пяскова, розніца не "ў эмацыйным фоне і цырыманіяльнасці, тут усё-ткі важная сутнасць і важная тая праведзеная праца, якая папярэднічала таму, што вы бачылі на карцінцы тэлевізараў".

Пры гэтым прэс-сакратар прэзідэнта адмовіўся адказваць на пытанне пра тое, ці будуць апублікаваныя спісы прыбылых у Расію ў рамках абмену: "Пакідаю без адказу гэтае пытанне, ніяк не каментую".


16:27 09/09/2019


Загрузка...
Загрузка...