АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Ад барысаўскіх вёсак у дэпутаты ідзе экс-міністарка інфармацыі Лілія Ананіч

У Барысаўскай сельскай акрузе №63 зарэгістраваныя тры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў. Асабліва тут звяртае ўвагу асоба былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч.




Ананіч родам з Барысаўскага раёна, яна нарадзілася ў вёсцы Леванова. Часта там бавіць час і цяпер. Яе бацька Станіслаў Яцэвіч быў дырэктарам мясцовай школы.

Ад 2001 года Лілія Ананіч была намеснікам міністра інфармацыі. У 2014 — 2017 гадах узначальвала Міністэрства.

Апошнімі гадамі Ананіч актыўнічала ў Беларускім саюзе жанчын.

Супернікамі Ананіч будуць 24-гадовы грузчык Яўген Шчэрбін і 41-гадовы начальнік Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Пікуза.

nn.by
14:20 09/09/2019


Загрузка...
Загрузка...