АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Журналістка Ірына Халіп балатуецца ў Палату прадстаўнікоў

Журналістка Ірына Халіп вырашыла паўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Яе ініцыятыўная група зарэгістраваная ў Партызанскай выбарчай акрузе №110 у Мінску, перадае "Еўрарадыё".

Па гэтай акрузе склаўся найбольшы “конкурс” —  ажно 9 чалавек хочуць вылучацца кандыдатамі. Сярод канкурэнтаў Халіп —  каардынатар руху “За Свабоду” па Мінску Віктар Янчурэвіч, намеснік старшыні партыі левых “Справядлівы свет” Валерый Ухналёў, тэлевядоўца Тэнгіз Думбадзе.

Ірына Халіп распачала сваю журналісцкую кар’еру напрыканцы 1980-х гадоў. Працавала ў шэрагу незалежных СМІ, такіх як газета “ИМЯ”, БДГ. З сярэдзіны 2000-х гадоў з’яўляецца ўласнай карэспандэнткай расійскай “Новой газеты” ў Беларусі.

У 2010 годзе трапіла за краты ў “справе Плошчы”. Яе муж Андрэй Саннікаў быў кандыдатам у прэзідэнты і прадстаўляў “Еўрапейскую Беларусь”, быў асуджаны да 5 гадоў калоніі, а ў 2012 годзе памілаваны.

Ірына Халіп выйшла з СІЗА пад хатні арышт, пазней была асуджаная на два гады зняволення з адтэрміноўкай. Amnesty International прызнала яе вязнем сумлення.

17:22 08/09/2019


Загрузка...
Загрузка...