АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Памёр экс-прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ

Былы лідар Зімбабвэ Роберт Мугабэ памёр ва ўзросце 95 гадоў. Пра гэта ў пятніцу паведаміў цяперашні прэзідэнт рэспублікі Эмерсан Мнангагва.


«Неверагодна горка аб'яўляць пра смерць бацькі-заснавальніка Зімбабвэ і былога прэзідэнта Роберта Мугабэ», - напісаў у Twitter цяперашні лідар краіны.


Роберт Мугабэ кіраваў Зімбабвэ трыццаць год (1987—2017). За час яго ўлады паказнік інфляцыі ў краіне стаў рэкордным у свеце. Таксама ў Зімбабве склалася абуральная сітуацыя з правамі чалавека. 93-гадовага Мугабэ змусілі сысці ў адстаўку вайскоўцы, учыніўшы пераварот і змясціўшы яго пад хатні арышт, піша НН.


08:28 06/09/2019


Загрузка...
Загрузка...