АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Унука Чэрчыля выгналі з фракцыі торы за тое, што ён выступіў супраць жорсткага брэкзіту

Дэпутатаў-кансерватараў, якія прагаласавалі за змяненне парадку дня брытанскага парламента насуперак закліку брытанскага прэм'ера Борыса Джонсана, выключылі з парламенцкай фракцыі торы, і яны не змогуць прадстаўляць партыю на наступных выбарах, паведамляе ВВС

У аўторак вечарам Палата грамад большасцю галасоў прагаласавала за змяненне парадку дня працы парламента ў сераду і надзяліла Палату грамад правам разгледзець законапраект аб пераносе тэрміну выхаду Брытаніі з ЕС на больш позні.

Джонсан заклікаў парламентарыяў галасаваць супраць. Кансерватыўная партыя папярэджвала сваіх членаў, што ў тым выпадку, калі яны не паслухаюцца партыйных арганізатараў і прагаласуюць за змяненне парадку дня, яны пазбавяцца права прадстаўляць партыю.
Сярод выгнаных дэпутатаў — унук былога прэм'ер-міністра Брытаніі Уінстана Чэрчыля Нікалас Сомс, ветэран брытанскага парламента Кен Кларк, а таксама Філіп Хэманд, які быў міністрам замежных спраў, абароны і транспарту, а ў кабінеце Тэрэзы Мэй займаў пасаду міністра фінансаў.

«Я буду галасаваць супраць урада з вельмі цяжкім сэрцам», — сказаў Сомс перад галасаваннем.

nn.by
12:16 04/09/2019


Загрузка...
Загрузка...