АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Супраць акумулятарнага заводу пад Берасьцем да канца верасьня хочуць правесьці 35 мітынгаў

У Берасьцейскі райвыканкам сёньня пададзены заяўкі на правядзеньне яшчэ 17 мітынгаў супраць акумулятарнага заводу, паведаміў БелаПАН заяўнік акцый праваабаронца Раман Кісьляк, перадае Радыё Свабода.

Трынаццаць мітынгаў плянуюцца (16-28 верасьня) побач з заводам у СЭЗ «Берасьце», па два (14 і 15 верасьня) на стадыёне дзіцяча-юнацкай спартовай школы «Прыбужжа» у вёсцы Тэльмы і на пляцоўцы перад Домам культуры ў гэтай вёсцы.

«На гэты момант на верасень заяўлена 35 мітынгаў супраць акумулятарнага заводу. Іх галоўная мэта — патрабаваць канчатковага закрыцьця гэтага надзвычай шкоднага для здароўя людзей прадпрыемства», — заявіў праваабаронца.

Грамадзкая кампанія супраць акумулятарнага завода пачалася ў рэгіёне ў студзені 2018 году. За гэты час актывісты падалі заяўкі на правядзеньне ў Берасьці і Берасьцейскім раёне 220 мітынгаў, 12 пікетаў і 16 дэманстрацый. Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю, якая прайшла летась.

Праціўнікі завода зьбіраюцца з 25 лютага 2018 году кожную нядзелю на плошчы Леніна ў Берасьці.

09:56 04/09/2019


Загрузка...
Загрузка...