АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Памежны камітэт патлумачыў словы Лукашэнкі пра «наглуха закрытыя» межы з Украінай

Прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі заявіў, што ўсе пункты пропуску на мяжы з Украінай працуюць у штатным рэжыме. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Грамадзяне могуць свабодна перасякаць мяжу па дакументах, якія даюць права на выезд за мяжу. Мяжа закрыта для незаконапаслухмяных грамадзян і злачынных элементаў», — паведаміў ён.

Паводле яго слоў, становішча на мяжы цалкам кантралюецца.

«Мы надаём самую пільную ўвагу спыненню фактаў кантрабанды зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, незаконным перамяшчэнні наркотыкаў», — падкрэсліў Бычкоўскі.

Таксама ён адзначыў, што ДПК дзейнічае строга ў адпаведнасці з даручэннямі Аляксандра Лукашэнкі.

Раней 3 верасня беларускі кіраўнік заявіў, што краіна была вымушана «наглуха закрыць» мяжу з Украінай. Пры гэтым Лукашэнка выказаў шкадаванне, што такую палітыку давялося ўвесці ў дачыненні да «сваіх братоў, блізкіх людзей». «А сёння са сваімі людзьмі зачынілі мяжу наглуха. Чаму? Пайшоў паток зброі», — патлумачыў ён.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што калі зброя аказваецца ў распараджэнні «ў звычайных людзей і асабліва нацыяналістычна настроеных, чакай тэрарызму».

nn.by
17:42 03/09/2019


Загрузка...
Загрузка...