АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Кіраўнік КДБ: Справа Уцюрына хутка будзе ў судзе

Кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык пракаментаваў гучную справу намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына, піша Tut.by.



Па словах кіраўніка КДБ, хутка будзе прызначаны суд па гучнай справе.

— Я мяркую, восенню, дзесьці ў кастрычніку-лістападзе, — распавёў В. Вакульчык.
Пры гэтым кіраўнік КДБ распавёў, што расследавалася справа не толькі ў дачыненні да аднаго намесніка кіраўніка Рады бяспекі.

— Ён не адзін. Там каля 10 чалавек. Пасля яго яшчэ затрымлівалі.

Андрэй Уцюрын быў затрыманы ў канцы красавіка. Яму было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 430 (Атрыманне хабару) КК Беларусі.

«Ён быў затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні 148 600 даляраў ЗША ад прадстаўніка расійскай камерцыйнай структуры «Г» за садзейнічанне ў прасоўванні яе інтарэсаў у Рэспубліцы Беларусь. Апошняму прад'яўлена абвінавачанне ў дачы хабару», — распавялі тады ў КДБ. Абвінавачаныя прызналі віну ў поўным аб'ёме. Да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.


10:20 03/09/2019


Загрузка...
Загрузка...