АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Дачка Назарбаева зноў узначаліла Сенат Казахстана

Дачка першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева Дарыга зноў абрана на пасаду старшыні Сената краіны. Пра гэта паведамляе Tengrinews.kz.



Кандыдатуру Назарбаева прапанаваў цяперашні прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў. Сенатары падтрымалі яе кандыдатуру большасцю галасоў.

Даыига Назарбаева ўжо ўзначальвала Сенат Казахстана з моманту сыходу яе бацькі ў добраахвотную адстаўку. Аднак у сувязі з тым, што яна была перапрызначана ў якасці дэпутата Сената 12 жніўня, ёй неабходна зноў было прайсці працэдуру абрання на пасаду спікера.

 Дарыга — старэйшая дачка Назарбаева. Сярэдняя дачка, Дынара Кулібаева, валодае кантрольнымі пакетамі акцый вядучых прадпрыемстваў краіны разам з мужам. Яе муж, Цімур Кулібаеў, даляравы мільярдэр. Ён кантралюе Народны банк Казахстана і займае пасаду старшыні прэзідыума Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў. Малодшая дачка былога прэзідэнта Казахстана Алія Назарбаева курыруе экалагічную палітыку рэспублікі, займаецца бізнэсам і кінапрадзюсіраваннем. У 2018 годзе яна атрымала Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Казахстан у галіне літаратуры.


09:58 02/09/2019


Загрузка...
Загрузка...