АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Аляксандр Лукашэнка выказаў жаданне купіць яшчэ адну карову: «Я за свае. Грошы ў мяне ёсць»

У свой дзень нараджэння Аляксандр Лукашэнка пабываў у Смалявіцкім раёне, у гаспадарцы «Азярыцкі-Агра». Расхвальваючы мясцовых кароў, ён спытаў дырэктара гаспадаркі Ніну Жалязнову, ці не прададуць яму адну цёлачку.



Гутарку паказаў тэлеканал ОНТ у вечаровай праграме «Нашы навіны».

— Добра, — адказала прэзідэнту Жалязнова, але папярэдзіла, што на іх кароў цана вельмі высокая.

— Я знайду дзе-небудзь [грошы], — усміхнуўся Аляксандр Лукашэнка. — Я за свае куплю, не думай. У мяне ёсць грошы.

У гаспадарцы адна карова ў год дае каля дзевяці тон малака — а іх тут больш за 6000 галоў. Фактычна ўсё малако «Азярыцкага» забірае на перапрацоўку прадпрыемства «Здравушка».

Праз некалькі хвілін Ніна Жалязнова паказала і паднесла у падарунак Лукашэнку лімоннае дрэўца:

— Можна мы яго ў ваш сад аддамо, падорым.

— У цяпліцу?

— Так, а цёлачку потым.

— Я з задавальненнем, — пагадзіўся Аляксандр Лукашэнка.


09:40 01/09/2019


Загрузка...
Загрузка...