АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Дзярждэп пацвердзіў ўвядзенне другога пакета санкцый супраць РФ з-за Скрыпаля

Другі пакет антырасейскіх санкцый, падрыхтаваны ЗША ў сувязі са справай Скрыпалей, уступіць у сілу 26 жніўня, вынікае з апавяшчэння Дзярждэпартамента.

Дакумент распаўсюджаны ў электроннай базе Федэральнага рэестра ЗША і будзе апублікаваны 26 жніўня.

Паведамляецца, што санкцыі ўключаюць у сябе забарону на крэдытаванне расійскага ўрада амерыканскімі банкамі, абмежаванні па экспарту з Расеі.

Нагадаем, Дзярждэпартамэнт прыняў рашэнне аб увядзенні дадатковых санкцый у дачыненні да Расеі ў сувязі са справай аб атручэнні ў Брытаніі былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі 29 сакавіка 2019 года.

3 жніўня Дзярждэп абвясціў аб увядзенні другога пакета санкцый.
 rt.com
16:53 23/08/2019


Загрузка...
Загрузка...