АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

«Белая Русь» плануе выставіць на выбары 80 кандыдатаў

Аб'яднанне «Белая Русь» прыме актыўны ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня арганізацыі Генадзь Давыдзька на форуме аб'яднання, паведамляе БелТА.



Генадзь Давыдзька падкрэсліў, што задача «Белай Русі» — быць прадстаўленай на ўсіх узроўнях у якасці назіральнікаў, членаў выбарчых камісій. Плануецца, што ў выбарчай гонцы возьмуць 80 прадстаўнікоў аб'яднання.

Старшыня «Белай Русі» падкрэсліў важнасць таго, каб у «парламент прыйшлі годныя людзі, якія будуць не крычаць, а працаваць». Ён нагадаў, што сёмаму скліканню трэба будзе вырашаць сур'ёзныя задачы, якія ставяць час, беларускі народ. Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра магчымыя змены ў Канстытуцыю.


16:45 17/08/2019


Загрузка...
Загрузка...