АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка: Крадуць усё, пачынаючы ад дызельнага паліва і бензіну

На сустрэчы з жыхарамі Касцюковічаў Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тыя пытанні, якія залежаць выключна ад саміх людзей, у прыватнасці, пытанне дысцыпліны, выканання закона, піша БелТА.

«Разбоўтанасць насельніцтва надзвычайная. Не хачу сказаць, што ўсе дрэнныя. Але крадзеж квітнее. Мне нават сорамна як прэзідэнту аб гэтым гаварыць. Прытым крадуць усё, пачынаючы ад дызельнага паліва і бензіну. Нядаўна выявілі: проста з поля збожжа вязуць дадому. Абнаглелі да такой ступені, што нават не хаваюцца. Бяруць як сваё. Вось гэта мы выкарчуем з коранем», — запэўніў ён.

 «Не будзе дысцыпліны, арганізаванасці — мы ніводную праблему не вырашым. Калі вы хочаце, каб было лепш тут, а тут павінна быць лепш (у вас цудоўнае месца для жыцця) … Выдатныя працавітыя людзі! Трэба даць ім магчымасць працаваць і зарабляць. А тых, хто перашкаджае, тых мы ў пачуцці прывядзем», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.


15:02 14/08/2019


Загрузка...
Загрузка...