АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка сёння паехаў у Магілёўскую вобласць

Аляксандр Лукашэнка робіць сёння рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведвае Касцюковіцкі раён, дзе азнаёміцца з развіццём паўднёва-ўсходняга рэгіёна вобласці, паведамляе БЕЛТА.

Плануецца, што спачатку Лукашэнка наведае фарэлевую гаспадарку, дзе азнаёміцца з працай сучаснага прадпрыемства па вытворчасці рыб каштоўных парод. Кіраўніку дзяржавы таксама паведамяць у цэлым аб развіцці рыбаводства ў Беларусі і Магілёўскай вобласці, сацыяльна-эканамічным развіцці ў рэгіёне.

Затым у Касцюковічах адбудзецца нарада па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці. 


10:01 14/08/2019


Загрузка...
Загрузка...