АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка — Наскевічу: Як можна трымаць чалавека ў ізалятары чатыры гады?

 Аляксандр Лукашэнка ў найбліжэйшы час правядзе нараду з праваахоўным блокам краіны. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на рабочай сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Іванам Наскевічам, піша БЕЛТА.



«У найбліжэйшы час мы з усёй праваахоўнай сістэмай (хутчэй за ўсё, на наступным тыдні) сустрэнемся і пагаворым па надзённых пытаннях. Павінен проста сказаць, што апошняй кропляй, якая прымусіла мяне спланаваць такое мерапрыемства, што, натуральна, выклікала ў мяне насцярожанасць, — гэта празмернае зацягванне следчых дзеянняў. І апошні факт, які мне быў дакладзены (я даручаў разабрацца ўжо Аператыўна-аналітычнаму цэнтру), па галоўным інжынеры завода колавых цягачоў. Вы вялі следчыя дзеянні чатыры з лішнім гады і так нічога ў судзе не даказалі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Я не разумею, як можна затрымаць чалавека, пасадзіць яго ў следчы ізалятар (нават не ў турму, а ў следчы ізалятар — розніца зразумелая) і трымаць яго ў чатырох сценах чатыры гады? Трымаць гэтага чалавека і потым за недаказанасцю адпусціць. Справа ў тым, што гэта распушчанасць праваахоўных органаў. і, у прыватнасці, хутчэй за ўсё следства. Я з генеральным пракурорам буду разбірацца, чаму ён так «наглядае» за крымінальнымі справамі і за выкананнем закона», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу, што менавіта вынікі расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да галоўнага інжынера МЗКЦ падштурхнулі яго да правядзення нарады з праваахоўнай сістэмай у цэлым, перакладае Наша ніва. «Гэта не справа. Мы да людзей павінны ставіцца па-чалавечы», — расставіў прыярытэты Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў Івана Наскевіча вынікамі работы Следчага камітэта за мінулы перыяд гэтага года, а таксама расследаваннем найбольш рэзанансных крымінальных спраў. «Калі ёсць нейкія рэчы, на якія вы павінны звярнуць маю ўвагу, я гатовы выслухаць. Але самае галоўнае — шэраг грамадска значных крымінальных спраў, якія вы вядзеце, у тым ліку і якія знаходзяцца ў мяне на кантролі. Калі гэтыя справы ўжо прайшлі праз суд — вашыя заўвагі, прэтэнзіі да судовай сістэмы. Гэта мяне павінна тычыцца наўпрост, бо прэзідэнт адказвае і за судовую галіну ўлады», — рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

Старшыня Следчага камітэта адзначыў, што ў студзені-ліпені ў краіне быў адзначаны рост злачыннасці на 8,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. «Гэта пацягнула рост колькасці распачатых крымінальных спраў», - сказаў ён


11:50 13/08/2019


Загрузка...
Загрузка...