АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Атамбаева абвінавацілі ў спробе дзяржаўнага перавароту і забойстве спецназаўца

Кіраўнік Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі Кыргызстана Аразбек Апумбаеў заявіў, што былы прэзідэнт Алмазбек Атамбаеў рыхтаваў дзяржаўны пераварот.


«Намер Атамбаева — дзяржпераварот. Я гэта кажу афіцыйна», - сказаў Апумбаеў у аўторак на прэс-канферэнцыі.

Кіраўнік ведамства лічыць, што Атамбаеву «патрэбна была кроў для правядзення дзяржаўнага перавароту». У доме экс-прэзідэнта, па словах Апумбаева, знайшлі снайперскія вінтоўкі, пісталеты, стрэльбы.

Апумбаев адзначыў, што ў байца спецназа, які загінуў пры спробе затрымання Атамбаева, страляў сам былы прэзідэнт.

nn.by
09:40 13/08/2019


Загрузка...
Загрузка...