АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Фонд Навальнага знайшоў кватэру за $7,7 мільёна ў малалетняга ўнука члена расійскага ЦВК

Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага апублікаваў расследаванне ў дачыненні да члена расійскага ЦВК Барыса Эбзеева.

 Ён адказны за нядопуск незалежных кандыдатаў на выбары ў маскоўскую думу і адмову ў рэгістрацыі Аляксея Навальнага ў якасці кандыдата на выбары прэзідэнта Расіі ў 2017 годзе.

Паводле дакументаў, унук Эбзеева, Артур Эбзееў, ва ўзросце чатырох гадоў купіў кватэру плошчай 274,2 кв. метра. Фонд ацаніў яе кошт у 500 мільёнаў расійскіх рублёў (каля $7,7 мільёна). Паводле дагавора хлопчык выступае пакупніком.

Хлопчык нарадзіўся ў 2005 годзе. Дагавор на куплю кватэры складзены 28 снежня 2009 года.

У 2012 годзе ад імя Артура Эбзеева здзейсненая купля дома на Рублёўцы.

У 2013 годзе Артур Эбзееў прадаў кватэру ў цэнтры Масквы. Ён склаў здзелку з кампаніяй WILLAND 

nn.by
08:51 13/08/2019


Загрузка...
Загрузка...