АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Польскі дэпутат заклікаў Лукашэнку паспрыяць мільёну беларусаў

Польскі дэпутат, намеснік старшыні Камісіі замежных справаў Сейму Робэрт Тышкевіч у сетцы «Facebook» прывітаў пашырэнне бязвізавай зоны для замежнікаў у Беларусі на мяжы з Польшчаю.



Разам з тым палітык заклікаў кіраўніка Беларусі, нарэшце, увесці малы памежны рух паміж краінамі.

«Дзевяць гадоў чакаем вашай згоды ў справе малога памежнага руху. Зрабіце, нарэшце, так, каб мільён беларусаў мог вольна выязджаць у Польшчу», – заявіў дэпутат.

Польскі бок выступіў з прапановаю падпісаць пагадненне аб мясцовым прымежным руху ў лютым 2008 года. Праз два гады, у лютым 2010-га, дамова была падпісаная міністрамі замежных справаў Беларусі і Польшчы.

У траўні 2010 года польскі парламент ратыфікаваў гэты дакумент, пасля яго падпісаў кіраўнік дзяржавы Браніслаў Камароўскі. Беларускі парламент ратыфікаваў дамову ў лістападзе таго ж года, а 1 снежня дакумент быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам.

Тым не менш, беларускі бок так і не прыступіў да рэалізацыі дамоўленасцяў з Польшчаю.

Ідэя малога памежнага руху простая: жыхары памежных тэрыторыяў Беларусі і Польшчы маюць свабодна перасоўвацца праз мяжу. Віза непатрэбная, патрэбны толькі адмысловы дазвол, які даецца пры наяўнасці пашпарта.



07:50 13/08/2019


Загрузка...
Загрузка...