АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Нават абсталяванне для парламента закуплялі праз адкаты. Судзяць супрацоўніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

У Мінску судзяць былога супрацоўніка Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Яўгена Несцяровіча.

Нават абсталяванне для парламента закуплялі праз адкаты. Судзяць супрацоўніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі
Яго абвінавачваюць у атрыманні хабараў на суму 15,5 тысячы долараў.

Па версіі следства, ён заключаў дамовы на пастаўку тэхнікі з пэўнымі кампаніямі, якія пасля плацілі яму за гэта так званыя адкаты. Абсталяванне прызначалася ў ліку іншага для авальнай залы Дома ўрада, дзе засядае парламент.

У клетцы побач з Несцяровічам - бізнэсмэн Сяргей Буры, які даў хабар 10 тысяч даляраў. Абодва фігуранты цалкам прызнаюць віну. Яшчэ два хабарадавальніка ад крымінальнай адказнасці вызвалены: яны праходзяць па справе як сьведкі.
Працяг тэмы.
17:14 12/08/2019


Загрузка...
Загрузка...