АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Расіі паскардзіліся на язду Пуціна на матацыкле без шлема

Юрыст з Уладзівастока Максім Чыхуноў накіраваў у паліцыю заяву з просьбай прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна за язду на матацыкле без шлема.

 Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Пра магчымае правапарушэнне юрыст даведаўся з навін. Ён просіць пакараць Пуціна і людзей, якія ехалі з ім на «Урале», па артыкуле «Парушэнне правіл прымянення рамянёў бяспекі або моташлемаў». Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф. Аштрафаваць юрыст просіць таксама іншых удзельнікаў мотапрабегу. Чыхуноў заўважыў, што закон для ўсіх адзін і не павінна быць «ніякіх падвойных стандартаў», піша nn.by

Уладзімір Пуцін 10 жніўня наведаў у Крыме арганізаванае мотаклубам «Начныя ваўкі» байк-шоу «Цень Вавілона». Ён прыехаў на мерапрыемства за рулём матацыкла «Урал». За ім на пасажырскім сядзенні сядзеў в.а. «губернатара» Севастопаля Міхаіл Разважаеў, а ў калясцы — «кіраўнік» Крыма Сяргей Аксёнаў.


17:04 12/08/2019


Загрузка...
Загрузка...