АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Забіла напавал: Ярмошына заявіла, што выбары ў Беларусі - празрысцей няма куды

На выбарах 2016 года 31% выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова. Пра гэта ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, піша sb.by



— Датэрміновае галасаванне вельмі эфектыўнае. Калі ўзяць выбары 2016 года, то 31% выбаршчыкаў прагаласавалі на выбарах датэрмінова. Гэтая форма вельмі зручная для выбаршчыкаў, мы ад яе адмаўляцца не будзем.

І тыя, хто заклікаюць адмовіцца, яны не разумеюць усёй тэхналогіі выбараў. Больш за тое, яны хочуць, каб у выбарах тады ўдзельнічала мінімальная колькасць выбаршчыкаў, мы ж імкнемся да максімальнай. Таму гэты працэс будзе працягвацца. Дарэчы, датэрміновае галасаванне — гэта агульнапрыняты еўрапейскі досвед, — сказала Лідзія Ярмошына.


15:31 12/08/2019


Загрузка...
Загрузка...