АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Пададзена 12 заявак на адзіночныя пікеты супраць "закона аб адтэрміноўках"

У Беларусі пададзена 12 заявак на адзіночныя пікеты з патрабаваннем адмяніць ці змяніць "закон аб адтэрміноўках". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Дзяніс Ціханенка стваральнік тэлеграм-канала ProtestBY.



Адзін з удзельнікаў канала ўдакладніў, што пікеты плануецца правесці ў Мінску і ў Магілёве. Па датах — другая палова жніўня і пачатак верасня.

Па словах Ціханенкі, паралельна з арганізацыяй адзіночных пікетаў вызначаецца месца для правядзення масавай акцыі супраць "закона аб адтэрміноўках". Мерапрыемства плануецца ўзгадніць з уладамі, афіцыйна падаўшы заяўку.
Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы" пачаў дзейнічаць з 10 жніўня. Незадоўга да гэтага ў Міністэрстве абароны патлумачылі, што маладыя людзі, залічаныя сёлета ў ВНУ і магістратуру, усё ж атрымаюць права на другую адтэрміноўку на працяг адукацыі. Аднак гэта не кране аспірантаў, чыё залічэнне афіцыйна адбываецца 1 лістапада, калі восеньскі прызыў ужо будзе заканчвацца.


09:20 12/08/2019


Загрузка...
Загрузка...