АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Недзяржаўная газета падала ў суд на мясцовы Савет дэпутатаў за адмову ў акрэдытацыі журналістаў

У Эканамічны суд Берасцейскай вобласці паступіла заява і матэрыялы да яе ад прыватнага прадпрыемства «Медыя-Ганцавічы». Заява тычыцца адмовы Ганцавіцкага раённага Савету дэпутатаў у акрэдытацыі супрацоўнікаў недзяржаўнай рэгіянальнай газеты «Ганцавіцкі час», выдаўцом якой з’яўляецца ПВГУП «Медыя-Ганцавічы», паведамляе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».


У практыцы суда такая справа будзе разглядацца ўпершыню.
Рэдакцыя газеты «Ганцавіцкі час» яшчэ увесну накіравала ў мясцовыя райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў ліст з просьбай акрэдытаваць супрацоўнікаў выдання для асвятлення дзейнасці гэтых органаў улады.

Але кіраўніцтва мясцовай «вертыкалі» адмовіла ў акрэдытацыі, з нагоды, што ў раёне ўжо ёсць адзін сродак масавай інфармацыі – газета «Савецкае Палессе», заснавальнікам якой з’яўляецца Ганцавіцкі райвыканкам.

Акрамя таго, у адказе сцвярджаецца, што ў Ганцавіцкім райвыканкаме не прадугледжаны парадак правядзення і атрымання акрэдытацыі. Падобная фармулёўка ўтрымліваецца і ў адказе, які рэдакцыя «Ганцавіцкага часу» атрымала з раённага Савету дэпутатаў: там журналістам выдання таксама адмовілі ў акрэдытацыі, бо яе парадак гэтай установай «не вызначаны».


13:18 10/08/2019


Загрузка...
Загрузка...