АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

На Лукашэнку падалі ў суд

20-гадовы беларус падаў у суд Ленінскага раёна Мінска скаргу на кіраўніка Беларусі. Ён абскарджвае ўказ аб даце правядзення парламенцкіх выбараў, паведамляецца ў Telegram-канале "Выбары. Беларусь".

На Лукашэнку падалі ў суд
1 из 3
Як вядома, выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада 2019 года. У выніку чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў будзе скарочаны на 10 месяцаў. 

Заяўнік піша: "Прэзідэнт датэрмінова спыняе паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў, не маючы на тое прадугледжаных Канстытуцыяй падстаў". Ён спасылаецца на Канстытуцыю, дзе дакладна прапісаныя выпадкі, калі выбары праводзяцца датэрмінова. 

Малады чалавек лічыць, што перанос выбараў парушае ягоныя правы. Ён заяўляе, што меркаваў вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах, бо якраз дасягнуў бы 21 года — узросту, які дазваляе абірацца ў Палату прадстаўнікоў. 

Ён заклікае суд адмяніць указ Лукашэнкі аб прызначэнні выбараў. 


14:19 09/08/2019


Загрузка...
Загрузка...