АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Экс-прэзідэнт Кыргызстана арыштаваны да 26 жніўня, яму выставілі абвінавачанне ў карупцыі

Алмазбек Атамбаеў арыштаваны па рашэнні суда да 26 жніўня. Пра гэта ТАСС паведаміў у пятніцу адвакат былога кіраўніка дзяржавы Сяргей Слесараў.

«Суддзя вынес рашэнне арыштаваць Атамбаева на час правядзення следчых мерапрыемстваў», - адзначыў Слесараў.

Пакуль, кажа адвакат, Атамбаеву выставілі толькі абвінавачанне ў карупцыі.

Паводле ацэнкі Слесарава, пры затрыманні экс-прэзідэнта быў парушаны шэраг працэсуальных нормаў. «Ніякіх дакументаў аб затрыманні падабароннаму прад'яўлена не было, яму ўручылі апавяшчэнне і адразу ж абралі меру стрымання», - падкрэсліў адвакат.

Атамбаеў быў затрыманы ў чацвер у сваёй рэзідэнцыі ў сяле Кой-Таш. Прыхільнікі былога кіраўніка дзяржавы, які неаднаразова адпрэчваў усе абвінавачванні ў свой адрас, аказалі супраціў, у ходзе аперацыі загінуў адзін супрацоўнік спецназа. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 98 чалавек.

Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў заявіў, што Атамбаеў парушыў канстытуцыю, бо зладзіў узброены супраціў сілавікам.

nn.by
10:28 09/08/2019


Загрузка...
Загрузка...