АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Спецназ узяў штурмам палац экс-прэзідэнта Кыргызстана

Атрад спецназа прыбыў у дом былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева, каб затрымаць яго, піша K-News.

Спецназ узяў штурмам палац экс-прэзідэнта Кыргызстана
У рэзідэнцыю экс-лідара краіны ўварваліся сілавікі, адбываецца страляніна.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што Атамбаева затрымалі і павезлі ў невядомым кірунку.

Парламент Кыргызстана 20 чэрвеня перадаў у пракуратуру пералік абвінавачванняў у адрас Атамбаева, падрыхтаваны спецыяльнай дэпутацкай камісіяй. Былы прэзідэнт можа быць датычны да карупцыі пры мадэрнізацыі ЦЭЦ Бішкека, вызвалення па падробленых медыцынскіх лістках лідара злачыннай групоўкі, незаконнага пераводу зямель і іншых незаконных дзеянняў. Атамбаеву можа пагражаць пажыццёвы тэрмін.

Атамбаеў назваў абвінавачванні парламентарыяў «абсурднымі», заявіў, што чысты перад народам і гатовы адказаць за ўсе свае ўчынкі на пасадзе прэзідэнта.

Алмазбек Атамбаеў узначальваў краіну з 2011 па 2017 год. Ён з'яўляецца адзіным усенародна абраным прэзідэнтам краіны, які добраахвотна перадаў уладу, піша НН.


17:38 07/08/2019


Загрузка...
Загрузка...