АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Паўночная Карэя выпусьціла дзьве ракеты ў бок Японіі

Увечары 5 жніўня інфармацыйнае агенцтва Yonhap паведаміла, што Паўночная Карэя выпусьціла ва ўсходнім кірунку ў мора дзьве ракеты з правінцыі Хванхэ-Намдо.

Злучаныя Штаты сочаць за сытуацыяй і праводзяць цесныя кансультацыі з саюзьнікамі — Паўднёвай Карэяй і Японіяй — пасьля таго, як у СМІ зьявілася паведамленьне пра тое, што Паўночная Карэя запусьціла дзьве ракеты нявызначанага тыпу. Пра гэта агенцтву Reuters паведаміў прадстаўнік адміністрацыі ЗША.

У сваім паведамленьні агенцтва цытавала крыніцу з Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі.
Запуск ракет Пхэньянам пракамэнтавалі і ў Японіі. У Міністэрстве абароны краіны заявілі, што пакуль ня бачаць непасрэднай пагрозы бясьпецы сваіх тэрыторый.

У заяве вайсковага ведамства Японіі таксама гаворыцца, што яно ня можа пацьвердзіць, ці праляталі якія-небудзь балістычныя ракеты над яе тэрыторыяй, піша Свабода.

10:44 06/08/2019


Загрузка...
Загрузка...