АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Ярмошына рада, што перад парламенцкімі выбарамі будзе працоўная субота

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына пракаментавала дату парламенцкіх выбараў, перадае "Еўрарадыё".


Паводле ўказаў, падпісаных Аляксандрам Лукашэнкам, выбары ў Савет Рэспублікі пройдуць 7 лістапада, а ў Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада.

У каментары тэлеканалу "Беларусь 1" Ярмошына назвала гэтыя даты ўдалымі для правядзення выбараў. Яна парадавалася, што ў суботу 16 лістапада будзе працоўны дзень (замест 8 лістапада), бо гэта павялічвае шанцы датэрміновага галасавання. 

"Лістапад — стацыянарны месяц, калі насельніцтва знаходзіцца на месцах, пражывае па асноўным месцы рэгістрацыі. Больш за тое, тыдзень, які будзе папярэднічаць дню выбараў, ён працоўны, нават без суботы. А ў нас заўсёды па працоўных днях добра насельніцтва галасуе датэрмінова. Таму нават у датэрміновага галасавання павялічыўся такі актыўны дзень для ўдзелу выбарцаў", — заявіла чыноўніца.

Нагадаем, што працэдура датэрміновага галасавання ў Беларусі заўжды выклікае шмат нараканняў з боку незалежных назіральнікаў. Паводле іх звестак, на датэрміновае галасаванне прымусова заганяюць бюджэтнікаў, студэнтаў і г.д. 

09:45 06/08/2019


Загрузка...
Загрузка...