АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада

Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы № 293 і № 294 аб прызначэньні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага скліканьня, паведамляе ягоная прэс-служба.

Даты выбараў такія:

у верхнюю палату, Савет Рэспублікі — у чацьвер, 7 лістапада (звычайныя беларусы ня ўдзельнічаюць у іх наўпрост);
у ніжнюю палату, Палату прадстаўнікоў — у нядзелю, 17 лістапада (ўсеагульныя, на іх могуць галасаваць усе грамадзяне, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў).
Гэта супала з ранейшай прапановай старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзіі Ярмошынай і толькі часткова супала з прапановай самаго Лукашэнкі.

У красавіку Лукашэнка ў штогадовым пасланьні да беларускага народу і Нацыянальнага сходу прапанаваў 7 лістапада для правядзеньня выбараў у Палату прадстаўнікоў. Ярмошынай такая ідэя не зусім спадабалася: звычайна асноўны дзень выбараў ставяць на нядзелю, а 7 лістапада ў 2019 годзе — чацьвер. Яна ня раз прапаноўвала іншую дату: нядзелю 17 лістапада. Падчас сустрэчы з Лукашэнкам 30 ліпеня Ярмошына прапанавала правесьці выбары ў верхнюю палату 7 лістапада, а ў ніжнюю — 17 лістапада.

 «Сэнатараў» у Савет Рэспублікі, лікам 64, выбіраюць мясцовыя саветы і асабіста Аляксандар Лукашэнка (8 чалавек ад кожнай вобласьці, 8 ад Менску, 8 ад Лукашэнкі). Раней сходы па выбарах у Савет Рэспублікі праводзіліся звычайна не ў адзін дзень, а ў некалькі этапаў, і пры тым дагэтуль усе выбары ў ніжнюю палату праводзілі раней за выбары ў верхнюю.


18:24 05/08/2019


Загрузка...
Загрузка...