АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Нуон Чэа памёр у веку 93 гадоў

Нуон Чэа - адна з ключавых фігур часоў дыктатуры чырвоных кхмераў ў Камбоджы, асуджаны на пажыццёвае зняволенне за генацыд, памёр у веку 93 гадоў, піша bbc.com.




Яго называлі «Брат нумар два» - ён быў другім чалавекам у краіне пасля Пол Пота, калі Камбоджай кіравалі чырвоныя кхмеры, - у перыяд ад 1975 да 1979 года.

За гэтыя чатыры гады ў краіне загінула, як мяркуецца, два мільёны чалавек.

Пасля захопу ўлады ў Камбоджы ў 1975 годзе чырвоныя кхмеры кінулі краіну ў хаос, практычна вярнуўшы яе ў сярэднявечча.

Мільёны людзей - чвэрць насельніцтва краіны - памерлі ад голаду, хвароб і непасільнай працы. Нуон Чэа быў адным з ідэолагаў і архітэктараў новага ладу. Дактрыны, якая атрымала назву «Нулявы год» - па аналогіі з «Першым годам» календара французскай рэвалюцыі, што вызначае новую кропку адліку ў гісторыі.

Пасля в'етнамскага наступу і звяржэньня рэжыму ў 1979 годзе Нуон Чэа з групай паплечнікаў схаваўся ў гарах, дзе і дачакаўся памілавання ў 1998 годзе на падставе мірнага пагаднення.

Але пад ціскам міжнародных арганізацый Камбоджа арыштавала яго ў 2007 годзе. Пазней Чэа і яшчэ адзін былы лідар Кхіеу Сампхан былі асуджаныя за генацыд.

Іншы лідар чырвоных кхмераў Канг Кек Іеу, вядомы як «таварыш Дуць» таксама быў прысуджаны спецыяльным судом да пажыццёвага зняволення ў 2012 годзе.

Нуон Чэа сваёй віны так і не прызнаў.

На адным з судовых пасяджэнняў ён сказаў доўгую прамову, у якой заявіў, што яго галоўнай мэтай было «вызваліць радзіму ад каланіялізму і агрэсіі, ад прыніжэння з боку злодзеяў, якія хацелі скрасці нашу краіну і сцерці Камбоджу з твару зямлі».

Для большасці імя Пол Пота з'яўляецца ўвасабленнем генацыду, які забраў жыцці каля двух мільёнаў камбаджыйцаў у 1970-я. Але яго паплечнік Нуон Чэа быў не менш важнай дэталлю гэтай машыны смерці.

Брат нумар два адмаўляўся браць на сябе адказнасць або раскайвацца за злачынствы, учыненыя пры яго ўдзеле.

Аднойчы ён заявіў у размове з журналістам: «Не перабілі б мы тады здраднікаў унутры нашай партыі, не знішчылі б мы ўнутранага ворага — сёння не было б Камбоджы».

Віну ў большасці забойстваў Нуон Чэа спрабаваў зваліць на «раскольнікаў» у шэрагах чырвоных кхмераў, што не падпарадкоўваліся загадам і кінулі выклік кіраўніцтву. Зрэшты, ніякіх доказаў гэтаму ён не прадставіў.

Нуон Чэа называў сябе патрыётам, чалавекам перакананняў. Але ў гісторыю ён увойдзе як бязлітасны кат уласнага народа, палітычны лідар, які ўдзельнічаў у адным з самых цяжкіх злачынстваў ХХ стагоддзя.


10:27 05/08/2019


Загрузка...
Загрузка...