АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Ярмошына: аптымальная дата прэзідэнцкіх выбараў — 30 жніўня 2020 года

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына назвала аптымальную дату выбараў прэзідэнта, якія запланаваныя на 2020 год.

Ярмошына: аптымальная дата прэзідэнцкіх выбараў — 30 жніўня 2020 года
"Прэзідэнцкая кампанія, хутчэй за ўсё, пройдзе ў той тэрмін, які вызначаны Канстытуцыяй. Апошняя магчымая нядзеля — 30 жніўня 2020 года. Я думаю, што гэта з вялікай верагоднасцю і ёсць дата выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", — заявіла кіраўніца ЦВК у інтэрв'ю АНТ 4 жніўня.

Ярмошына таксама патлумачыла, чаму не трэба праводзіць прэзідэнцкія выбары вясной 2020 года. "У нас толькі выбары [парламенцкія. — рэд.] пройдуць у лістападзе, а ў снежні толькі парламент новы сфармуем. Таму праз тры месяцы ўжо, значыць, трэба прызначаць прэзідэнцкія выбары. А для чаго мы тады пераносілі гэтыя [выбары]?" — сказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

08:08 05/08/2019


Загрузка...
Загрузка...