АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Брэсце людзі зноў кармілі галубоў і абмяркоўвалі акумулятарны завод

4 жніўня прыблізна поўдня ў Брэсце на плошчы Леніна ў чарговы раз сабраліся праціўнікі акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.

Па дадзеных праваабаронцы Рамана Кісляка, а 12.40 на плошчы было каля 150 чалавек. Міліцыя праз мегафон папярэджвала сабраных аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.

Як паведаміў падчас сустрэчы актывіст Вячаслаў Абрамовіч, каля завода ўжо трэці месяц ідуць кругласутачныя дзяжурствы. Людзі змяняюць адзін аднаго кожныя дзве гадзіны.

Абрамовіч адзначыў, што апошні месяц ніякіх дзеянняў на заводзе не адбываецца. «Але дзяжурства будзе працягвацца да таго часу, пакуль мы не будзем упэўнены, што гэта шкодная вытворчасць будзе ліквідавана», — заявіў актывіст.

Пасля сустрэчы на плошчы праціўнікі завода прайшлі па цэнтральных вуліцах Брэста — Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра «Беларусь». Калону суправаджалі два супрацоўнікі міліцыі ў форме і некалькі чалавек у цывільным, паведамляе БелаПАН.

naviny.by, пераклад novychas.by

14:54 04/08/2019


Загрузка...
Загрузка...