АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Колькі плацяць за працу ў выбаркамах?

Аляксандр Лукашэнка 30 ліпеня сустрэўся з кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, каб абмеркаваць маючыя адбыцца выбары. Казалі ў тым ліку і пра ўзнагароду для тых, хто працуе ў выбарчых камісіях. «Там будуць задзейнічаны лепшыя спецыялісты: настаўнікі, лекары - гэта наша інтэлігенцыя. Яны будуць адцягнуты на працу, заробак ім, вядома, у гэтыя месяцы плаціць трэба. І не шкада гэтым людзям», - сказаў Аляксандр Лукашэнка. FINANCE.TUT.BY высвятліў, колькі плацяць за працу ў выбарчых камісіях і ці пакладзены за гэта іншыя бонусы.

Колькі плацяць за працу ў выбаркамах?
- Закон, вядома, прадугледжвае вызваленне ад асноўнай працы аднаго члена камісіі на перыяд працы ў выбарчай камісіі, і па рашэнні камісіі за чалавекам на гэты перыяд можа захоўвацца сярэдняя зарплата, - тлумачыць Лідзія Ярмошына. - Але гэта бывае вельмі рэдка. Больш за тое, мы не рэкамендуем так рабіць, таму што часцяком сярэдняя зарплата больш, чым бюджэт на заробак вызваленага члена камісіі. І калі такім людзям заплацяць, то астатнія сябры камісіі пазбавяцца нейкіх бонусаў.
Працяг тэмы - далей.

12:00 01/08/2019


Загрузка...
Загрузка...