АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Палата прадстаўнікоў адказала на петыцыю супраць "закона аб адтэрміноўках"

Палата прадстаўнікоў 29 ліпеня адказала арганізатарам петыцыі супраць "закона аб адтэрміноўках", пад якой падпісаліся больш за 10 тысяч чалавек.


Петыцыя была апублікаваная на сайце petitions.by. Дэпутаты далі адказ на сваім сайце (у рубрыцы "Праца са зваротамі грамадзян", раздзел "Пытанне — адказ"). Апавяшчэнне заяўнікам не накіроўвалі, бо зварот "носіць масавы характар". 

У адказе гаворыцца, што петыцыя разгледжаная ў Пастаянай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы. Выкладзеныя ў ёй думкі і аргументы дэпутаты, маўляў, прынялі да ведама. Але на стадыях падрыхтоўкі законапраект прайшоў працэдуру ўзгаднення, і эксперты пастанавілі, што ён адпавядае Канстытуцыі Беларусі і беларускаму заканадаўству.

Аўтары петыцыі патрабавалі даць адтэрміноўку ад войска абітурыентам, якія паступілі ў ВНУ пасля сярэдняга спецыяльнага або прафесійна-тэхнічнага навучання, вярнуць адтэрміноўку тым, хто хоча працягваць адукацыю ў аспірантуры або магістратуры. Таксама аўтары петыцыі звярталі ўвагу на дыскрымінацыю ў навучанні дзяцей, якія пайшлі ў школу з 7 гадоў. 

У адказ дэпутыта заявілі, што новы закон не пазбаўляе грамадзян права на адукацыю, бо яны могуць працягнуць навучанне пасля дэмабілізацыі. 
11:49 01/08/2019


Загрузка...
Загрузка...