АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка адмяніў шматразовыя адтэрміноўкі ад войска для працягу адукацыі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы», паведамляе БелТА.




Лукашэнка адмяніў шматразовыя адтэрміноўкі ад войска для працягу адукацыі
Паведамляецца, што закон прыняты ў мэтах «падтрымання пастаяннай баявой гатоўнасці Узброеных Сіл ва ўмовах актывізацыі ваеннай дзейнасці ў свеце і Еўропе».

Захаваны ўсе адтэрміноўкі па стане здароўя, сямейным становішчы і іншыя, якія даваліся раней. Змены закранулі наданне адтэрміновак для працягу адукацыі: уводзіцца прынцып аднаразовасці адтэрміноўкі.

Таксама закон абмяжоўвае прыняцце на дзяржаўную службу, службу ў органах сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі грамадзян, якія ўхіляліся ад прызыву.

Усе адтэрміноўкі для працягу адукацыі, нададзеныя да ўступлення ў сілу закона, будуць захоўвацца да страты падстаў, па якіх яны нададзены. Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання.


17:48 24/07/2019


Загрузка...
Загрузка...